Падаецца, Шляхта на мяне пакрыўдзілася. Адразу як прыехалі - жвава шмыганула пад ванну. Сядзіць там. Вылазіць не збіраецца. Накрылася хвастом і спіць на доўгажаданай новай тэрыторыі
***
Калі караценька, то за ноч нічога не змянілася, Шляхта нічога не з'ела, толькі што латком скарысталася. І нелатком таксама:) А яшчэ праявіла цвёрдасць на шляху да абранай мэты - дабрацца да ванны. Сама адчыніла дзверы кухні, адсунуўшы зэдлік. І вось у чатыры раніцы мы нечакана адна для адной сустрэліся ў калідоры. Сурпрыз

Раніцай я разбіралася з працай, Шляхта асвойвала ванну, пасля шукалі машыну. (Штось таксоўкі мяне не натхнілі. Карысталася імі ў дарозе на Фаўну і назад - і ўсе два разы вяла абарончыя баі ў тэме "нашто мне гэтая котка".) Урэшце, зноў прыцягнула ў дапамогу Кірылу. Патэлілі ў Альфа-вет і пакаціліся туды. Сядзелі да дзевяці з капейкамі, нас прынялі самымі апошнімі. Як раіла Кацярына - прасіліся да Аляксандры Б., але па факту нас прынялі тры дактары адначасова: і Аляксандра, і Ушакоў, і маладзенькая Таццяна. Шляхта паводзілася прыстойна: усю дарогу актыўна круціла галавой і хвастом, але пачціва не драпала і не кусала свой эскорт. І зарычала толькі на трэцім уколе.

Падчас прыёму якраз забягала ў аптэку Лена-Леў, так што я перадала ёй усё набытае там і сама не паехала да Паласаткі - трэба было везьці дадому Шляхту.
***
Навіны такія. Веку мы сталага: мінімум пяць год. Са здароўем у нас, да жалю, не ўсё ладна. Або дыябет, або ныркі, або гіпертанія, або пачаў праяўляцца нейкі вірус. Узялі аналіз крыві, вынікі будуць заўтра ў пяць вечара. Праверылі цукар - быццам бы норма, але доктар сказала, што магчымы варыянт, што кошка перахвалявалася і таму цукар нябачны. Тэмпература 39,5 - таксама мяжа нормы. Зноў жа, раілі памерыць дома, бо магла павысіцца ад хвалявання. Навобмацак ныркі ў норме. Зубкі, горла, вушы - поўны парадак. Але ёсць кепскі пах з рота і зрэнкі ўвесь час пашыраныя (сапраўды, я яшчэ не бачыла іх у Шляхты звужанымі, таму і колер вачэй не магу назваць з дакладнасцю). Такія зрэнкі кажуць або пра хворыя ныркі, або пра гіпертанію... карацей, нешта больш уцямнае скажуць толькі пасля аналізу крыві. Ад душы ўкалолі гамавіт-фортэ, глюкозу, натрый хларыд (гэта і ёсць рынгер, так?), амаксацылин (?), яшчэ ўкол на забор крыві - карацей, дасталося Шляхце сёння! Сказалі, што гэта быў яе сняданак, абед і вячэра:) Не ведаю, ці палегчыла ад гэтага Шляхце, але мне - неймаверна!

Сказалі, што абязводжванне моцнае, таму заўтра ў 17:30 зноў на прыём і зноў калоцца. Падобна, што калоццца трэба будзе яшчэ каля тыдня. Але зноў жа, дакладная інфармацыя - пасля вынікаў аналізу... Шляхта спакойная, яе ўтрох трымаць не трэба.

Таццяна з клінікі сказала, што навучыць мяне рабіць уколы, але я вось так адразу сама баюся (я ніколі нікога не калола! а тым болей котку! і штось зашмат прыгодаў апошнімі днямі

) - добра было б спачатку пры чыімсьці наглядзе. Вось...
Добавлено спустя 3 минуты 37 секунд:
Дыслакуемся на Маркса, ля рэстарацыі "Грунвальд". Тут яшчэ вінная крама "Кюве" побач і палац шахматаў. Маю гібкі графік і магу падладзіцца пад любы час. Але залежыць ад прызначэнняў доктара (колькі разоў на дзень, калі?)
Добавлено спустя 12 минут 42 секунды:
Дарэчы, як я мела сумны вопыт заўважыць, транспарта тут выяўна на ўсіх не хапае. Таму пагаварыла з Кірылай, ён пагадзіўся раз-пораз дапамагаць з котаперавозкамі. Калі дамаўляцца загадзя, то мажлівыя вар'янты і сярод дня. Тэлефон +375 29 7610794. Толькі на паліва трэба будзе скідацца, бо з грашыма ў яго нягуста.