Сітуацыя на гэтую хвіліну такая:
1) Зняла кватэру ў Малінаўцы. На месяц. Кватэра - хлам. але гаспадар не супраць маёй салодкай парачкі. Праўда, я папярэдзіла, што гуляць па кватэры ў вольным стане яны не будуць. Так што калі каго таксама будуць выганяць з хаты разам з катамі - тэлефануйце
2) Маю першы вопыт з'ядання картоннай скрыні катамі. Цяпер лепей зразумела, нашто мне на фаўне Шляхту і Паласатку ТАК запакоўвалі
3) Арэндаваную клетку ўсё ж здаю. Яна груваздкая неймаверна. Куды ні прыткні - ўсё адное замінае.
4) Набыла дзве клеткі для трусаў. Мера змушаная. Па даўжыні - прыкладна метр. Па шырыні - на шырыню вялікага латка. Па вышыні - праблемка. Дзяўчынцы з яе ростам самае тое, а вось хлопец толькі на задніх лапах седзячы шыю асабліва не выцягне. У прынцыпе, там канструкцыя такая, што ў тэорыі вышыню можна сантыметраў на 15-20 павысіць (было б прста супер!), але трэба падумаць як гэта здзейсніць практычна. На будучыню, мажліва прадам пасля, дакіну грошыкаў і набуду сапраўдную сабача-каціную. Як у Паласаткі была.
5) Кацейкі пераехалі ў Малінаўку і пасоджаныя ў асобныя клеткі. Пакуль бачу ў гэтым істотны плюс: можна будзе пераканацца, што пакінутую ежу з'ядаюць абодва, а не толькі хлопец
6) Сёння кацейкі спраўна карысталіся латочкам на ўсе патрэбы. Усё што мусіць быць вадкае - вадкае, цвёрдае - цвёрдае
7) На жаль, не магу ночыць з кацейкамі сёння, але раніцай зноў мятнуся да іх, пасля ў Берасце, пасля на ноч ужо паеду зноў да іх. Пасля ўжо змагу быць з імі і ў дзень хоць колькі часу.
8 ) Пра пах. Хо-хо! Калі прыехала забіраць кацеек на Маркса - паху не было! Ну, быў - але не той. А той быў толькі непасрэдна ля клеткі. Не параўнальна з тым, што было ўдзень!!! Падобна, сужыцелі прыклалі намаганні. Як у іх гэта атрымалася і чым яны карысталіся буду распытваць ужо ў аўторак. Але гэты пакуль загадкавы для мяне сродак - відавочна спрацаваў! Ну а ў Малінаўцы як што паспрабую тутэйшы арсенал - Garnier Fructis (сама карыстаюся), воцат і пырскалку УКС. Але цяпер праблема для мяне не выглядае такой безнадзейнай
9) Улічваючы не самую зручную вышыню клеткі хлопчыка давядзецца неяк "выгульваць" за яе межамі. Але як казала Скарлет - я падумаю пра тое заўтра
І негледзячы ні на што, хачу дадаць, што кацейкі проста суперскія, такія жыўчыкі, такія лупаценькія! Дзяўчынка падарыла мне першую песеньку сёння
Добавлено спустя 2 минуты 1 секунду:І, Кацярынка, дзякуй вам за душэўныя начныя размовы - дух і настрой падымае неймаверна!
