ксю » 08 фев 2012, 00:54
Добрый вечер всем!
Этот текст я писала для сюжэта на программу Форум на Белсате (она выйдет в марте). Но можно его взять и для листовок. Причем сделаю перевод и на русский.
(проверяла на всех знакомых, действует).
У іх няма дома, няма любімага гаспадара, нават няма мянушкі.
Ёсць толькі рэгістрацыйны нумар, пагрызеная будка на цэментнай падлозе, міска з кашай і некалькі дзён жыцця.
Пра што яны ўспамінаюць, стоячы ў сваіх сабачых камерах, прасоўваючы мокрыя насы праз пруты клеткі?
Можа пра тое, як бегалі калісьці па зялёным лузе, як засыналі са смачнай косткай у зубах, як іх любілі і песцілі.
А можа пра тое, як добра было разам з братамі і сястрычкамі прытуліцца да матчынага цёплага боку і салодка заснуць. А потым смачна паесці і бегаць-бегаць-бегаць…
Пра што яны мараць, заглядваючы ў вочы кожнаму, хто да іх падыходзіць?
Можа пра тое, як зараз з’явіцца самы лепшы на свеце гаспадар, прыцэпіць шыкоўны ашыйнік, і забярэ з сабой.
І больш ніколі не будзе гэтых халодных зімовых начэй, калі ўсё цела заходзіцца і дрыжыць.
Ніколі не будзе такіх дзён, калі ад голаду не хочуць варушыцца лапы.
І не будзе гэтых балючых ботаў, якія заўсёды ўтыкаюцца ў бок, калі табе так хочацца ласкі.
Нават калі іх вядуць на смерць, яны з надзеяй зазіраюць за дзверы: А раптам за імі ўсё ж прыйшлі!?
Яны вас чакаюць, забярыце іх дамоў!