Насьцёна, АГРОМНЫ ДЗЯКУЙ!!!!
З тваёй лёгкай рукой і аптымізмам, нават какашка Моллі знойдзе цудоўны дом!
Сабака сапраўды гарэзтлівы, не сядзіць на мейсцы, у прыжку можа дастаць да носа і лізнуць))) па-ранейшаму мега ласкавая, гатовая зацалаваць до сьмерці, умее хадзіць на задніх лапках, калі добра і строга папрасіць - выконвае каманду сядзець.
Людзі, якія аддавалі Моллі, зьбіраюцца браць сабаку на ператрымку на месяц, знайшлі ў газэце. Не зьдзіўлюся, калі на платную. Моллі яўна зусім не займаліся, на ёй быў ашыйнік перавязаны провалакай - відаць, яго не здымалі, а замест павадка - тонкая і брудная ружовая стужачка. Вельмі худзенькая. Я папрасіла падсцілку ў аўто - далі нейкі брудны пададзеяльнік. Ніякага "прыданнага" Моллі за столькі месяцаў сумеснага жыцьця не атрымала...
А яшчэ, калі яны выйшлі з пад'езда, то жанчына кагосьці выпусьціла, то лі котку, то лі маленькую сабачку, не бачыла.
Моллі - сабака для актыўных людзей, гатовых укласьці ў яе любоў і час на выхаваньня.
Сьвежыя фотачкі, як бачыце, яна зусім не зьмянілася!
"Усім прывед! Я - калядны алень)))"

На шчасьце, вушкі ў вушасьці не апалі
